Апавяшчэнне аб прыватнасці Galaxy Wearable Апошняе абнаўленне: 1 красавіка 2021 г. Мы ў кампаніі Samsung Electronics Co., Ltd. ведаем, наколькі важная прыватнасць для нашых кліентаў. Мы склалі гэта Апавяшчэнне аб прыватнасці, каб даць вам зразумець, як мы збіраем і выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю. На выкарыстанне Galaxy Wearable таксама распаўсюджваецца наша Палітыка прыватнасці, якую можна паглядзець на старонцы https://account.samsung.com/membership/terms/privacypolicy. У нашай Палітыцы прыватнасці прыведзена больш інфармацыі пра тое, як мы выкарыстоўваем вашы даныя. Таксама ў ёй змешчаны звесткі пра тое, як з намі звязацца. У дадатак да гэтага Апавяшчэння аб прыватнасці прачытайце нашу Палітыку прыватнасці. Пры гэтым гэта Апавяшчэнне аб прыватнасці заўжды мае перавагу над Палітыкай прыватнасці. ЯКІЯ ЗВЕСТКІ МЫ ЗБІРАЕМ? Праз Galaxy Wearable мы атрымліваем і захоўваем звесткі пра вас рознымі спосабамі. Інфармацыя, якую вы падаяце непасрэдна • Калі вы ўваходзіце ва ўліковы запіс Samsung на прыладзе Galaxy Wearable, — звесткі ўліковага запісу Samsung, напрыклад, ваш ідэнтыфікатар уліковага запісу Samsung. Інфармацыя пра выкарыстанне вамі Galaxy Wearable • Інфармацыя пра вашы прылады, напрыклад, тып прылады, мадэль прылады, тып і версія АС, ідэнтыфікатары прылад і іншыя ўнікальныя ідэнтыфікатары, звесткі пра мабільных аператараў, канфігурацыі і налады прылад. • Інфармацыя, звязаная з вашым месцазнаходжаннем, — праз сігналы GPS, Bluetooth і Wi-Fi. Для некаторых функцый Galaxy Wearable неабходна збіраць даныя дакладнай геалакацыі вашай прылады — у такіх выпадках мы будзем збіраць даныя геалакацыі, але толькі з вашага дазволу. Прылада апавясціць вас, калі функцыі Galaxy Wearable спатрэбіцца атрымаць даныя дакладнай геалакацыі. Звярніце ўвагу на тое, што, калі вы не дадзіце дазвол прыладзе Galaxy Wearable на збор вашых даных дакладнай геалакацыі, у вас можа не быць магчымасці карыстацца ўсімі функцыямі Galaxy Wearable. • Пры карыстанні функцыяй «Дыстанцыйнае падлучэнне» (напрыклад, пры падлучэнні мабільнай прылады да прылады Galaxy Wearable з дапамогай Wi-Fi або мабільнай перадачы даных, а не Bluetooth, каб прылада Galaxy Wearable магла атрымліваць паведамленні з тэлефона) — звесткі пра праграмы, усталяваныя на мабільнай прыладзе, напрыклад, апавяшчэнні і змесціва атрыманых паведамленняў і электронных лістоў (уключаючы змесціва паведамленняў і мультымедыйных файлаў). • Калі вы карыстаецеся функцыяй «Рэзервовае капіраванне і аднаўленне» — версія праграмнага забеспячэння, гандлёвы код, спіс усталяваных і нядаўна выкарыстаных праграм, даныя і налады ўсталяваных праграм, налады галоўнага экрана, уключаючы звесткі пра цыферблат, праграмы і віджэты, налады апавяшчэнняў, сістэмныя налады, у тым ліку налады дысплэя, гуку і вібрацыі. • Калі вы згадзіліся адпраўляць даныя дыягностыкі — дыягнастычныя, тэхнічныя звесткі, звесткі аб памылках і выкарыстанні, такія як час, у які вы выкарыстоўваеце Galaxy Wearable, і працягласць выкарыстання, праграмы, усталяваныя вамі, у які час вы адкрываеце або закрываеце праграмы і як доўга вы імі карыстаецеся. Мы таксама можам збіраць іншыя звесткі пра вас, вашу прыладу Galaxy Wearable і праграмы, вашы прылады, падлучаныя да Galaxy Wearable, а таксама пра выкарыстанне вамі Galaxy Wearable, спосабамі, апісанымі ў момант збірання гэтых звестак, і, калі гэта неабходна, мы будзем атрымліваць вашу згоду. ДЛЯ ЧАГО МЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЕМ ВАШЫ ЗВЕСТКІ? • Каб дапамагчы вам зарэгістравацца ў праграме Galaxy Wearable і выкарыстоўваць яе. • Каб забяспечваць працу запытаных вамі сэрвісаў і функцый. • Каб адказваць на вашы запыты і пытанні, абменьвацца з вамі паведамленнямі наконт Galaxy Wearable, у тым ліку прапанаваць дапамогу, калі вы запытваеце тэхнічную падтрымку ў дачыненні да Galaxy Wearable. • Каб даваць вам магчымасць узаемадзейнічаць з выбранымі праграмамі, функцыямі і сэрвісамі Samsung або старонніх суб’ектаў. Напрыклад, у вас можа быць магчымасць ствараць у Samsung Cloud рэзервовую копію інфармацыі пра налады і праграмы або выкарыстоўваць Samsung Health на прыладзе Galaxy Wearable. • Каб прапаноўваць дапасаваныя сэрвісы і змесціва, звязаныя з Galaxy Wearable. • Каб праводзіць прома-акцыі і даваць прапановы шляхам прамых маркетынгавых паведамленняў (напрыклад, праз push-апавяшчэнні, электронныя лісты і тэкставыя паведамленні) — толькі з вашай асобнай згоды. • Каб весці, ацэньваць і паляпшаць Galaxy Wearable і наш бізнес (уключаючы распрацоўку новых прадуктаў і сэрвісаў, пашырэнне і паляпшэнне нашых прадуктаў і сэрвісаў; кіраванне нашым абменам паведамленнямі; аналіз нашых прадуктаў, сэрвісаў і кліенцкай базы; правядзенне маркетынгавых даследаванняў; выкананне аналізу даных; ажыццяўленне ўліку, аўдыту і іншых унутраных функцый). • Каб пытаць у вас меркаванне пра нашы прадукты і сэрвісы і праводзіць анкетаванне кліентаў — з вашай асобнай згоды, калі патрабуецца. • Каб забяспечваць абнаўленні праграмнага забеспячэння, тэхнічнае абслугоўванне і падтрымку Galaxy Wearable. • Каб выяўляць і прадухіляць махлярства і іншую злачынную дзейнасць, прэтэнзіі і іншыя абавязацельствы, а таксама абараняць ад гэтага. • Каб забяспечваць адпаведнасць дзеючым заканадаўчым патрабаванням, адпаведным галіновым стандартам і нашым палітыкам, уключаючы гэта Апавяшчэнне аб прыватнасці і Палітыку прыватнасці. Galaxy Wearable можа дазваляць падлучацца да іншых праграм, сэрвісаў і функцый Samsung або старонніх суб’ектаў або выкарыстоўваць іх. Напрыклад, у вас можа быць магчымасць выкарыстоўваць Samsung Health або Bixby Voice на прыладзе Galaxy Wearable. Гэтыя праграмы, сэрвісы і функцыі Samsung і старонніх суб’ектаў могуць мець уласныя апавяшчэнні аб прыватнасці. Азнаёмцеся з гэтымі дакументамі, каб разумець, як ваша інфармацыя апрацоўваецца гэтымі сэрвісамі. У той меры, у якой іншыя вэб-сайт, праграма, сэрвіс або функцыя, якія былі паказаны або на якія была спасылка, не належаць нам або не кантралююцца намі, мы не нясем адказнасці ні за іх змесціва, ні за іх выкарыстанне, ні за іх палітыку прыватнасці. КАМУ МЫ ПЕРАДАЁМ ВАШУ ІНФАРМАЦЫЮ? Мы будзем раскрываць вашу інфармацыю ўнутры нашай кампаніі і наступным суб’ектам, але толькі ў мэтах, апісаных вышэй. • Афіліяваным асобам: іншым кампаніям групы Samsung Electronics, якія мы кантралюем або якімі валодаем. • Пастаўшчыкам паслуг: строга падабраным кампаніям, якія выконваюць паслугі для нас або ад нашага імя, напрыклад, забяспечваюць працу сервераў даных, што захоўваюць даныя ад нашага імя. Гэтыя пастаўшчыкі таксама імкнуцца абараняць вашу інфармацыю. • Іншым суб’ектам, калі гэта патрабуецца законам або неабходна для абароны Galaxy Wearable: напрыклад, гэта можа быць неабходна згодна з законам, судовым працэсам або рашэннем суда ў дачыненні да патрабавання дзяржаўных органаў раскрыць вашу інфармацыю. Яны могуць таксама патрабаваць ад нас вашу інфармацыю ў мэтах забеспячэння выканання законаў, у мэтах нацыянальнай бяспекі, барацьбы з тэрарызмам або ў іншых выпадках, звязаных з грамадскай бяспекай. • Іншым суб’ектам у сувязі з карпаратыўнымі здзелкамі: мы можам раскрываць вашы звесткі старонняму суб’екту ў рамках аб’яднання, перадачы, набыцця, продажу кампаніі або ў выпадку банкруцтва. • Іншым суб’ектам з вашай згоды або па вашым указанні: акрамя выпадкаў раскрыцця звестак, апісаных у гэтым Апавяшчэнні аб прыватнасці, мы можам перадаваць звесткі пра вас староннім суб’ектам з вашай асобнай згоды або па вашым запыце. АБНАЎЛЕННІ ГЭТАГА АПАВЯШЧЭННЯ АБ ПРЫВАТНАСЦІ Гэтае Апавяшчэнне аб прыватнасці можа быць абноўлена з мэтай паведаміць вам пра змены ў тым, як мы збіраем і апрацоўваем вашу інфармацыю для Galaxy Wearable, або пра змены ў адпаведных законах і правілах. Дата апошняга абнаўлення дакумента вызначана ўверсе гэтага Апавяшчэння аб прыватнасці. Version:P01.03.00